Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
23.04.2026

У Екацярынбурзе адбылася дзелавая сустрэча дырэктара НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Наталлі Берчанкі з дырэктарам Інстытута эканомікі Уральскага аддзялення РАН Юліяй Лаўрыкавай і кіраўніцтвам інстытута

 

Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі "Інстытут эканомікі Уральскага аддзялення РАН" - гэта вядучы навукова-даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем праблем рэгіянальнай эканомікі, прамысловага развіцця і сацыяльнай дынамікі.

Інстытут праводзіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па наступных ключавых кірунках: прасторавае развіццё; навукова-тэхналагічнае развіццё; прамысловасць; сацыяэканоміка; эканамічная тэорыя; рэгіянальная і знешнеэканамічная дзейнасць; прыродакарыстанне і геаэкалогія; матэматычнае мадэляванне і прагназаванне; фінансы; аграпрамысловы комплекс; малы бізнэс.

Бакі азнаёміліся з профілем навуковых даследаванняў, метадычнымі падыходамі і вынікамі навуковай дзейнасці арганізацый, абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва, вызначылі першачарговыя захады па іх рэалізацыі.

Усе навіны