Яны азнаёміліся з лепшымі распрацоўкамі, найноўшай тэхнікай і прадукцыяй айчыннай лёгкай і харчовай прамысловасці, мота- і велатэхнікі, дасягненнямі ў айчыннай электроніцы, перадавымі праектамі вучоных і вынаходнікаў Беларусі, прадстаўнікоў устаноў адукацыі.
Вялікую цікавасць выклікалі распрацоўкі айчынных прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці і ваенна-прамысловага комплексу - аўтобусы, сельскагаспадарчая тэхніка, беспілотны трактар, тэхніка спецыяльнага прызначэння. Экспанаты, прадстаўленыя на пляцоўках выставы, уражваюць і выклікаюць пачуццё гонару за сваю краіну!