Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
24.04.2026

Эксперты НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь падзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў на практычнай канферэнцыі "Сінхранізацыя кампетэнцый у турыстычнай індустрыі Рэспублікі Беларусь"

 

Загадчыца аддзела развіцця сферы паслуг Алена Валанцэвіч прадставіла на канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальным агенцтвам па турызме, даклад "Абгрунтаванне паказчыкаў сферы турызму ў дакументах дзяржаўнага планавання і прагназавання".

«Турызм у Беларусі становіцца інструментам эканамічнага росту і рэгіянальнага развіцця, аб'ядноўваючы намаганні мноства галін. Кіраўніком Дзяржавы пастаўлена амбіцыйная задача - да 2030 года павялічыць уклад галіны ў ВУП да 4,5 працэнта. У новай Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны турызм упершыню замацаваны ў шэрагу нацыянальных прыярытэтаў, а канкрэтныя задачы знайшлі адлюстраванне ў галіновай Дзяржаўнай праграме. Паказчыкі, уключаныя ў дакументы дзяржаўнага прагназавання і планавання па накіраванні "Турызм", не проста абазначаюць мэтавыя арыенціры і задачы, а пры ўдумлівым падыходзе дазваляюць убачыць шляхі рашэння. Асноўнымі фактарамі з'яўляюцца: рост турпатокаў, працягласці падарожжаў за кошт прыцягнення турыстаў з краін з больш высокай працягласцю паездкі, павелічэнне колькасці двух-трохдзённых тураў па краіне нашых грамадзян, рост санаторна-курортнага сегмента падарожжаў. Важнай умовай стане зняцце магчымага абмежавання па нумарным фондзе», - адзначыла эксперт.

У правядзенні практычнай канферэнцыі «Сінхранізацыя кампетэнцый у турыстычнай індустрыі Рэспублікі Беларусь» таксама прынялі ўдзел загадчыца аддзела перспектыўнага развіцця рэгіёнаў і тэрытарыяльна-гаспадарчых комплексаў НДЭІ Яна Муратава, старшы навуковы супрацоўнік аддзела Арцём Цюцюкоў, загадчык сектара галінаў сацыяльнай сферы. Старавойтава.

У ходзе мерапрыемства былі дэталёва разгледжаны актуальныя пытанні: дзяржаўнае планаванне і статыстычнае назіранне ў сферы турызму; функцыянаванне індустрыі гасціннасці; майстар-планаванне тэрыторый; лічбавая трансфармацыя галіны.

«Сёння турызм перастаў быць проста індустрыяй адпачынку, ператварыўшыся ў магутны драйвер эканамічнага росту і інструмент умацавання міжрэгіянальных сувязей. Наша канферэнцыя праходзіць у знакавы час, калі перад галіной стаяць маштабныя задачы па якаснай трансфармацыі і пошуку новых кропак росту. І гэта патрабуе ад нас не проста індывідуальных намаганняў, а сістэмнага, каманднага падыходу, дзе поспех усёй краіны напрамую залежыць ад зладжанасці дзеянняў на кожным узроўні дзяржаўнага кіравання», - падкрэсліў у сваім выступе дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Кірыл Машарскі.

Праца канферэнцыі была накіравана на абмен досведам і фармаванне практычных механізмаў для развіцця турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі.

Усе навіны