Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
29.09.2023

28 верасня 2023 г. у Навукова-даследчым эканамічным інстытуце адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму: "Адзінства беларускага народа - асноўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны"

Падчас мерапрыемства былі разгледжаны падзеі, якія папярэднічалі аб'яднанню Заходняй Беларусі і БССР 17 верасня 1939 года, калі тэрыторыя нашай краіны зноў набыла цэласнасць, вярнулася ў рэчышча адвечнай гістарычнай традыцыі. Дасягненні беларускай дзяржавы ў розных сферах, з'яўляюцца вынікам адзінства беларускага народа, асновы якога закладзены ў глыбокай павазе да роднай зямлі і яе гісторыі, патрыятызму і адданасці сваёй Айчыне.

Сёння Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры сусветных падзей. У існуючых рэаліях першарадная задача для нашай краіны - забяспечыць кансалідацыю намаганняў і рэсурсаў, інстытутаў грамадзянскай супольнасці і грамадзян па ключавых пытаннях развіцця дзяржавы і абароне нацыянальных інтарэсаў. Галоўны вынік пражытага і перажытага намі ў тым, што незалежную Рэспубліку Беларусь мы будуем разам, у народным адзінстве.

Усе навіны