Мэта канферэнцыі: абмеркаваць канцэптуальныя падыходы і
практычныя механізмы рэалізацыі задач устойлівага развіцця ў новым пяцігоддзі з
улікам стратэгічнага арыентавання на збалансаваны рост.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Навукова-даследчы
эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь.
У першы дзень канферэнцыі прадугледжана правядзенне трох
тэматычных дыскусійных пляцовак: "Кіраванне стратэгічнымі зменамі: кропкі
росту і вектары інтэграцыі"; "Вострыя грані тэхналагічнай
самадастатковасці: ацэнкі ў прасторы рашэнняў"; "Майстэрня будучыні:
дыялог рэгіёнаў Расіі і Беларусі"; а таксама круглага стала
"Міжнародныя падыходы, інструменты і паспяховыя практыкі развіцця малога і
сярэдняга прадпрымальніцтва: магчымасці прымянення ў Рэспубліцы Беларусь".
На секцыйных пасяджэннях эксперты абмяркуюць актуальныя
пытанні макраэканамічнай, структурнай і знешнеэканамічнай палітыкі, сацыяльныя
аспекты ўстойлівага развіцця, роля інвестыцый і інавацый у павышэнні
канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, стратэгіі і механізмы
рэгіянальнага развіцця, інфармацыйныя тэхналогіі і мадэляванне эканамічных
працэсаў.
У другі дзень канферэнцыі запланавана правядзенне круглага
стала "Ацэнка рэгулюючага ўздзеяння 2.0: істытуцыянальныя выклікі і новыя
гарызонты якаснага рэгулявання" і рабочай нарады па распрацоўцы прагнозу
сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы.
Месца правядзення канферэнцыі:
23 кастрычніка - "Прэзідэнт-Гатэль" (г. Мінск,
вул. Кірава, 18); час - з 9.00 да 17.30.