НАВУКОВЫ ДЫЯЛОГ МІНСКА І ЕКАТЭРЫНБУРГА: НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь на палях VIII Маскоўскага акадэмічнага эканамічнага форуму
Дырэктар Навукова-даследчага эканамічнага інстытута
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Наталля Берчанка і загадчыца аддзела
ацэнкі рэгулюючых уздзеянняў Анастасія Болдэсава прынялі ўдзел у круглым стале
"Метадалагічныя праблемы эканамічнай тэорыі і нааномікі: эканоміка
ведаў". Мерапрыемства прайшло ва Уральскім дзяржаўным эканамічным
універсітэце ў рамках рэгіянальнай праграмы VIII Маскоўскага акадэмічнага
эканамічнага форума.
Дырэктар інстытута Наталля Берчанка ў прывітальным слове
адзначыла важнасць міждысцыплінарнага дыялога і ўмацавання навуковых сувязей
для вырашэння сучасных эканамічных выклікаў.
Загадчыца аддзела Анастасія Болдэсава прадставіла даклад
“Інстытуцыяналізацыя ведаў у механізмах дзяржаўнага кіравання: вопыт Рэспублікі
Беларусь”.
У сваім выступленні эксперт падкрэсліла: «У Беларусі
сфарміравана трывалая прававая і інстытуцыйная аснова для доказнага прыняцця
рашэнняў. Ключавым дакументам у гэтай сферы стаў абноўлены ў красавіку 2026
года Закон "Аб нарматыўных прававых актах" (№ 130-З), якія з 2019
года замацаваў Інстытут прагназавання наступстваў прыняцця актаў. Важнай
часткай яго працы з'яўляецца ацэнка рэгулюючага ўздзеяння (АРР) для праектаў,
якія ўплываюць на прадпрымальніцкую дзейнасць. Асноўная мэта АРР у нашай краіне
- выяўленне залішніх абавязкаў, забарон і неабгрунтаваных выдаткаў для
бізнэсу».
У ходзе даклада быў прадстаўлены комплексны падыход Беларусі
да выкарыстання ведаў у АРР, які ўключае тры ключавыя блокі:
экспертныя веды, якія выкарыстоўваюцца для ідэнтыфікацыі
праблем і аналізу альтэрнатыў праз грамадска-кансультатыўныя саветы, платформу
«Прававы форум Беларусі», міжведамасныя рабочыя групы і іншыя механізмы;
эмпірычныя дадзеныя - статыстыка, адміністрацыйныя дадзеныя
(падаткі, звароты) і апытанні бізнесу, якія дазваляюць будаваць дакладныя
сцэнары і ацэньваць выдаткі;
навуковыя веды - метадалагічны падмурак, які ўключае
трэндавы аналіз, бенчмаркінг, аналіз выдаткаў, выгод і інш.
Такі падыход дазваляе паступова ўкараняць прынцыпы доказнай
палітыкі на практыцы, робячы дзяржаўнае кіраванне больш празрыстым і
эфектыўным.